Лік у гульні адкрыў нападаючы зборнай Партугаліі Рыкарду Орта. На 27-й хвіліне Кім Ён Вон аднавіў раўнавагу, а пераможны мяч з перадачы Сон Хын Міна ужо ў дададзены да асноўнага час забіў Хван Хі Чхан.

Іншы прэтэндэнт на выхад у плэй-оф, Уругвай у матчы, які адбываўся паралельна, з лікам 2:0 перамог Гану, але саступіў карэйцам па розніцы забітых мячоў. Тут уругвайскі паўабаронца Дэ Араскаэта аформіў дубль.

Выйграла групу Партугалія, якая набрала 6 ачкоў, у аўтсайдэра групы Ганы — усяго 3.

Адметна, што ўпершыню з 2010 года выйшлі з групы дзве азіяцкія каманды-суседкі — Японія і Паўднёвая Карэя. Тады яны, праўда, абедзве прайгралі ўжо ў 1/8 фіналу, як будзе гэтым разам — пакажа найбліжэйшы час. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?