Былому следчаму, які адмовіўся ўдзельнічаць у рэпрэсіях, далі сем гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд Мікіту Старажэнку — сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у зліве кантактаў сілавікоў «пратэсным каналам», піша «Вясна».
Са словаў былога сукамерніка палітвязня, менавіта Старажэнка быў прызначаны ў 2020 годзе весці справу супраць 16-гадовага збітага сілавікамі хлопца (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча). Мікіта адмовіўся гэта рабіць і звольніўся са следчых органаў.
Пасля затрымання, якое адбылося сёлета 1 лютага, Старажэнку моцна катавалі.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ