Памер крэдыту склаў 22 млн юаняў (каля 3,1 млн даляраў), «фінансаванне накіравана на рэалізацыю інфраструктурных праектаў у сферы дарожнага будаўніцтва з выкарыстаннем імпартнай сыравіны з Кітая», — праінфармавала прэс-служба банка.
Паведамляецца таксама, што гэты банк да канца года можа накіраваць на фінансаванне такіх гандлёвых здзелак каля 100 млн юаняў, што дазволіць бізнэсу «захеджыраваць валютныя рызыкі, праводзячы разлікі з контрагентамі з Кітая».





