Віктар Дзіброў быў затрыманы на пачатку жніўня 2022 года за каментар, у якім ён абразіў Лукашэнку. За гэта была заведзена крымінальная справа паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

У кастрычніку 2022 года палітвязня перавялі з бабруйскага СІЗА-5 ў магілёўскую СТ № 4. 

29 лістапада 2022 года ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд ягонай справы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у выніку яго судзяць паводле арт. 361-4 КК за садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню.

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасцяў справы няма. Пра Віктара вядома, што ён сірата.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Віктар Пятровіч Дзіброў)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4