Андрэй Герыловіч. Тут і далей — фота з сацыяльных сетак

34-гадовы Андрэй Герыловіч нарадзіўся ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна. Паселішча з насельніцтвам пад тысячу чалавек выцягнулася ўздоўж шашы з Рэчыцы на Лоеў. Ад аграгарадка да райцэнтра 16 кіламетраў, а да мяжы з Украінай — меней за паўсотню. Са славутых землякоў — паэты Анатоль Сыс з суседняга Гарошкава і Сяржук Сыс з самой Заспы. 

Мясцовыя жыхары кажуць, што ў лютым і сакавіку чулі гукі вайны і непакоіліся, каб яна не прыйшла ў іх хаты. Навіну, што іх земляка ўзялі ў палон украінскія вайскоўцы, большасць тых, з кім удалося пагутарыць, не ведалі.

У Заспе жывуць маці і брат Герыловіча. Пра яго палон яны ведаюць.

«Мама ў шоку ад гэтых навінаў», — адрэагаваў адзін з вяскоўцаў.

Андрэй Герыловіч падчас працы ў калгасе. Фота: сацсеткі

Андрэй скончыў мясцовую школу.

«Памятаю яго цікаўным хлопцам. Чытаў, быў працавіты, гаспадарлівы. Гультаём не быў. Да арміі рабіў у калгасе, а потым паехаў у свет. Прыязджаў да маці», — апавёў яшчэ адзін вясковец.

Андрэй Герыловіч да прызыву ў войска рабіў у калгасе «Савецкая Беларусь». Потым, па словах яго аднапалчаніна, служыў сувязістам у Калодзішчах і застаўся на кантракце. Прабыў на ім недзе да 2013 года.

«Нічога кепскага пра яго сказаць не магу. Ад яго ніколі не чуў, каб ён прагнуў ваяваць. Служыў, як мне падаецца, больш дзеля выгодаў, чым паводле паклікання. Але так рабілі многія, ваяваць жа ніхто ў арміі не думае», — адзначыў саслужывец Герыловіча.

З апублікаваных Беларускім расследавальніцкім цэнтрам звестак вядома, што служыў Герыловіч прапаршчыкам у вайсковай часці 68 473 — 86-й брыгадзе сувязі. Па дэмабілізацыі рабіў альпіністам-мантажнікам у прыватнай фірме. Жыў у Мінску. У 2015 годзе ажаніўся. 

Па словах знаёмага Герыловіча, падзеі ва Украіне, Майдан, паўплывалі на хлопца. Паводле яго, Герыловіч трымаўся прарасійскай пазыцыі і таго не хаваў, размяшчаючы на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках адпаведныя каментары.

«У яго цешчы, здаецца, жывуць родзічы на Данбасе, і зразумела, калі там пачалася вайна, то ўкраінцы для іх сталі ворагамі. Думаю, што ўплыў цешчы яшчэ больш адбіўся на Андрэю», — мяркуе суразмоўца.

Высветліць, якім чынам трапіў Герыловіч у шэрагі наёмнікаў «Вагнера», не ўдалося.

Знаёмы мяркуе, што Андрэй «маральна быў гатовы паехаць на вайну», але што канчаткова паўплывала на прыняцце ім такога рашэння, не ведае. Дапускае, што гэта маглі быць грошы. Кантракт з вагнераўцамі ён, наколькі ведаюць аднавяскоўцы, падпісаў на паўгода.

Герыловіч трапіў у палон 20 лістапада. Вагнеравец меў пазыўны «Заспа» — па назве роднай вёскі. Паводле Нацгвардыі Украіны, ён непасрэдна ўдзельнічаў у баях, у прыватнасці, карэктуючы артылерыю расійскіх наймітаў.

На апублікаваным Нацгвардыяй відэа Герыловіч кажа, што служыў у штурмавым атрадзе. Ён крытыкуе сваіх камандзіраў і абвінавачвае ў нявыплаце грошай. Герыловіч таксама кажа ў відэа, што заканчэнне тэрміну дзеяння кантракта не азначае, што кантрактніка адпусцяць.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Беларус з ПВК «Вагнер» трапіў у палон 

ЗША могуць абвясціць ПВК «Вагнер» тэрарыстычнай арганізацыяй

«Вагнераўцы» караюць смерцю былых зняволеных дзясяткамі, а адказнасці не баяцца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ян Норман / Адказаць
02.12.2022
[Рэд. выдалена]
7
Vik / Адказаць
02.12.2022
Наша Нiва, навошта мне знаць пра гэтага недалёкага?
2
Не сьмешна / Адказаць
03.12.2022
Калі ты не будзе тады даоўбні замолчать.сегодня смотрел интервью на ютубе Владимир Золкин,,там каша в бошке а мамы это просто жесть, отложили личинки и фсё.я их нават не могу свиносабакми назвать,это насекомое? Нет это за гранью моего понимания они без эмпатии
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру