Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у відэазвароце ўвечары 1 снежня.
Паводле яго слоў, РНБА даручыла дзяржаўнай службе па этнапалітыцы і свабодзе сумлення правесці рэлігіязнаўчую экспертызу статута аб кіраванні Украінскай праваслаўнай царквой (УПЦ) «на наяўнасць царкоўна-кананічнай сувязі з Маскоўскім патрыярхатам».
Таксама Рада бяспекі даручыла праверыць, наколькі законна рэлігійныя арганізацыі выкарыстоўваюць маёмасць, што знаходзіцца на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры.
У апошнія дні Служба бяспекі Украіны праводзіць вобшукі ў манастырах УПЦ МП па ўсёй Украіне.