Фота: Мёрскія навіны

Па людзей, кажуць крыніцы «Нашай Нівы», прыязджалі разам з мясцовымі міліцыянтамі віцебскія спецслужбоўцы на двух бусах. Аперацыяй кіраваў КДБ. 

«Затрыманых можа быць больш, бо 30 лістапада ў райаддзеле міліцыі было шмат дастаўленых людзей, не толькі з завода. Чаму іх туды прывезлі, невядома», — адзначыў адзін з жыхароў раёна.

На гэты момант няма звестак, ці застаюцца затрыманыя ў райцэнтры або іх звезлі ў Віцебск.

Пра затрыманні на металапракатным заводзе ў Мёрах 30 лістапада паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Паводле яго, забіралі тых, хто быў актыўным пасля выбараў 2020 года. Імя аднаго з затрыманых — Сяргей Ерафееў. 

«Хапун» у Мёрах адбыўся на фоне праблем з мясцовым металапракатным заводам. Лукашэнка рашыў нацыяналізаваць яго. Такія намеры ён патлумачыў тым, што «прыватнікі не выканалі свае абавязальніцтвы» і «ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута».

Паводле мясцовых жыхароў, парадкі на заводзе як на абаронным прадпрыемстве, і яны стараюцца трымацца падалей ад яго праблем. Разам з тым, лёс завода іх цікавіць, бо гэта адзінае буйное прадпрыемства ў раёне. 

У Паставах масавыя затрыманні і вобшукі. Ахвярамі сілавікоў сталі больш за 10 чалавек

У Брэсце КДБ разгортвае «справу стралковых клубаў»

«Для мяне лідар той, хто не з’ехаў». Распыталі беларусаў, што яны думаюць пра Ціханоўскую, Кабінет і эміграцыю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Никита / Адказаць
01.12.2022
План к концу месяца выполняли потому стариками не мелочились. 
Люди в этих структурах расчеловечены. 
0
SHOS / Адказаць
02.12.2022
Не ну преступность же победили, а их самих хрен знает сколько праздно шатается. Опричники должны быть в тонусе. Конечно степень дебилизации среди слабовиков зашкаливает
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру