Алегу Груздзіловічу ўручылі літоўскую прэмію «Надзея Свабоды»
На Форуме вольнай журналістыкі, які адбываецца гэтымі днямі ў Вільні, журналісту Радыё Свабода Алегу Груздзіловічу, якога нядаўна вызвалілі з калоніі ў Беларусі, уручылі прэмію «Надзея Свабоды», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Узнагароду ўручаў дэпутат Сейма Літвы, старшыня камітэта Сейма Літвы па эканоміцы Казімірас Старкявічус.
Груздзіловіча адзначылі прэміяй за адданасць абавязку журналіста. За сваю працу рэпарцёр Радыё Свабода правёў у зняволенні некалькі месяцаў — ад снежня 2021 па верасень 2022 года.
Літоўская прэмія «Надзея Свабоды» прызначаецца беларускім незалежным журналістам другі год запар. Летась яе лаўрэатамі сталі Кацярына Барысевіч, Алена Талкачова, Таццяна Каравянкова, Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ