Цяпер пад вартай утрымліваюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Астатнім змянілі меру стрымання.

Іх абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Нагадаем, жанчыны былі затрыманыя 18 мая 2021 года і з таго часу знаходзяцца на «Валадарцы». Дата суда пакуль не прызначана. Нядаўна Марыну і Людмілу дадалі ў «тэрарыстычны спіс».

Падтрымайце палітзняволеных: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марына Васільеўна Золатава, Людміла Юр'еўна Чэкіна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?