Хрэнін адзначыў, што беларускія сілавікі ўважліва сочаць за тым вопытам, які атрымала пры правядзенні мабілізацыі Расія:

«Безумоўна, мы аналізуем вопыт суседзяў па правядзенні мабілізацыйных мерапрыемстваў. У першую чаргу гэта пытанні, звязаныя з вайсковым улікам грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, у тым ліку вызначэннем колькаснага і якаснага складу наяўных рэсурсаў. Гэта трэба для разумення сітуацыі і рацыянальнага падыходу ў забеспячэнні абароны і ваеннай бяспекі».

А далей сказаў трывожныя фразы:

«Улічваючы свой вопыт і вопыт расійскіх калег, падкарэктуем некаторыя моманты і ў заканадаўчым плане. Зараз ідзе актыўная работа па падрыхтоўцы прапаноў для ўнясення змяненняў у шэраг заканадаўчых актаў. Хутка яны будуць вынесеныя на разгляд парламентарыяў, абмеркаванне грамадскасці».

Улічваючы тое, што, пры кішэнным парламенце і пры патрэбе без аглядкі нават на працэдуры, беларускі рэжым можа ў самыя сціслыя тэрміны ўносіць у заканадаўства самыя адыёзныя змены, ваеннаабавязаным ёсць падставы для занепакоенасці. Паколькі існуе вялікая верагоднасць, што заканадаўчыя змены будуць скіраваныя перадусім на тое, каб закрыць беларускім мужчынам нават тыя магчымасці для ратавання, якія мелі расійскія.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
45