Будынак самой электрастанцыі знеслі ў 2011 годзе пры пачатку работ па ўзвядзенні меркаванага гатэля «Кемпінскі». Паколькі пасля гэты аб'ект ператварыўся ў даўгабуд і ягонае мэтавае прызначэнне змянілася, то ён атрымаў у народзе мянушку «Някемпінскі».

Гэта была першая гарадская электрастанцыя, пабудаваная на беразе Свіслачы ў 1895 годзе. У яе афармленні былі элементы готыкі. Аб'ект быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, але паколькі ідэя будаўніцтва «Кемпінскага» падтрымлівалася на самым версе, на гэта не паглядзелі.

Пасля шмат было размоў пра аднаўленне электрастанцыі, прапаноўваліся розныя праекты. Урэшце перасталі гаварыць пра ўвесь будынак, а толькі пра фасад. Цяпер ідэя рэалізавалася такім чынам.

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
9