Як паведамляе прэс-служба Брэстаблсуда, Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ў снежні 2020 года ён на сваёй старонцы ў сацсетцы пакінуў допіс, які «прыніжае гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы».
Мужчыну з Брэстчыны прысудзілі два гады «хіміі» за допіс пра Лукашэнку
У судзе Бярозаўскага раёна асудзілі Уладзіміра Салдатава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла мужчыну два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляе «Вясна».