У абвестцы гаворка толькі пра запіс на падачу, аднак чытачы кажуць, што з праблемай сутыкнуліся і тыя, хто запісаўся на PBH у пазначаныя візавыя цэнтры незадоўга да 29 лістапада, паведамляе Devby.

— Навіну апублікавалі толькі бліжэй да ночы 29-га, і ў ёй гаворыцца толькі пра запіс на падачу, — расказаў чытач. — Тэарэтычна ўсе, хто паспеў запісацца, праходзяць. Але па тэлефонах цяпер кажуць, што докі не прымуць і ў тых, хто запісаўся да 29-га.

Падобную інфармацыю размясціў і тэлеграм-канал Poland.Business Harbour_Belarus. Там падкрэсліваюць, што ў тых, хто запісаўся ў Мінск/Гомель/Магілёў, ад 28 лістапада дакументаў не прымуць.

Пры гэтым новыя абмежаванні тычацца толькі асабістай падачы. Па спісах PAIH (спісах кампаній, зацверджаных Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, Polish Investment and Trade Agency) па-ранейшаму можна падавацца ўсюды.

Для падачы на PBH у асабістым парадку цяпер застаюцца толькі Брэст, Пінск і Баранавічы. Зарэгістраваныя ў Гродзенскай вобласці таксама могуць падацца ў Гродне і Лідзе.

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
20