Віла Скварцовых. Фота: Expressen
Сямейную пару з Расіі Сяргея Скварцова і Алену Кулькову падазраюць у шпіянажы супраць ЗША і Швецыі на карысць Расіі. Цэнтр «Дасье», шведская газета Expressen і эстонскае выданне Delfi разбіраліся, чым на самай справе займаліся расійскія «нелегалы» ў Швецыі.
Сяргей Скварцоў і Алена Кулькова
Яны жылі ў Швецыі з 1999 года і, акрамя расійскага, маюць шведскае грамадзянства. У абаіх — адукацыя ў сферы электронікі. Сяргей Скварцоў, пасля заканчэння Маскоўскага энергетычнага інстытута, працаваў у НДІ «Усход» — «стратэгічным партнёры дзяржавы ў галіне інфармацыйных тэхналогій» — і савецка-амерыканскім прадпрыемстве «Дыялог».
Вобшук на віле. Фота: Expressen
Да арышту сужэнцы жылі, здавалася б, звычайным жыццём у ціхім прыгарадзе Стакгольма. Туды яны пераехалі ў 2015 годзе, назбіраўшы на ўчастак зямлі і вілу ля возера. Да гэтага муж і жонка жылі ў кватэры ў не самым прэстыжным раёне сталіцы.
Па словах знаёмага сямʼі, з якім паразмаўляла Expressen, Скварцоў часта ездзіў у Маскву на працу. Да 2011 года ён атрымліваў пенсіённыя выплаты ад расійскай кампаніі, што вынікае з выпіскі пенсіённага фонду.
Ён таксама валодаў некалькімі кампаніямі і кватэрай у Маскве.
Па даных выданняў The Insider і Bellingcat, па адным з адрасоў рэгістрацыі Скварцова, Кульковай і яе дачкі Ганны — вул. Зорге, д. 36 у Маскве — з імі суседнічалі некалькі супрацоўнікаў ГРУ, у тым ліку генерал-маёр Дзяніс Сяргееў, які прымаў удзел у атручванні экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
У Швецыі Ганна Рун-Кулькова, паводле звестак расследавальнікаў, жыла з былым кіраўніком аднаго з аддзелаў шведскай ваеннай разведкі.
У адной з сацсетак Скварцоў пазначаны ў якасці дырэктара кампаніі BDT Stockholm AB, якая спецыялізуецца на вытворчасці, тэсціраванні, экспарце і імпарце электронных кампанентаў. Апроч іншага, кампанія займалася экспартам у Расію.
Гэтая шведская кампанія — толькі адно звяно буйной расійскай сеткі, якая закупляе падсанкцыйныя тэхналогіі і камплектуючыя для расійскай ваеннай прамысловасці. Да такой высновы цэнтр «Дасье» прыйшоў, вывучыўшы ўладальнікаў і сувязі кампаній Скварцова.
Апроч фірмы BDT Stockholm AB, са Скварцовым афіляваныя як мінімум дзве шведскія кампаніі. Пры бліжэйшым разглядзе, кожная задзейнічана ў заблытаным павуцінні аднайменных структур і афіляваных асоб, нітачкі ад якіх вядуць да расійскай ваеннай прамысловасці.
Больш падрабязна чытайце тут.





