Фота: АР

Фота: АР

Адкуль інфармацыя пра страты ў фон дэр Ляен, яна не патлумачыла. Пазней гэта інфармацыя была выдалена з яе сацсетак.

Вайсковы эксперт Ігаль Левін даў тлумачэннне лічбам ад фон дэр Ляен. Ён мяркуе, што хоць «яна і вымавіла killed, але яна мела на ўвазе менавіта страты» — не толькі забітых, але і параненых, і зніклых без вестак, і дэзерціраў, і палонных — «усё разам».

«Калі дапусціць 100 тысяч забітых, то з улікам суадносін страт ва УСУ прыкладна 1 да 4—5, то ў нас атрымліваецца паўмільёна страт, а гэта проста тэхнічна немагчыма на гэтым этапе вайны. Так што гаворка ідзе менавіта пра страты».

Эксперт даводзіць, што медыцынскае забеспячэнне ва УС РФ нашмат горшае, чым ва УСУ.

«У рускіх суадносіны забітых да параненых 1 да 3, ва ўкраінцаў гэта — 1 да 4—5 (1 забіты на 4—5 параненых)».

Калі ўзяць умоўныя 100 тысяч страт, то пры формуле 1 да 3 будзе 25 тысяч забітых і 75 тысяч параненых. Пры формуле 1 да 4 будзе 20 тысяч забітых і 80 тысяч параненых. То-бок, страты аднолькавыя, але колькасць загінулых у першым выпадку большая.

Раней Пентагон ацэньваў страты расіян як «больш за 100 тысяч», а страты ўкраінскага боку як «каля 100 тысяч».

Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў не стаў каментаваць інфармацыю Урсулы фон дэр Ляен, паведаміўшы СМІ, што інфармацыя пра страты «далікатная», таму яе можа агучваць толькі галоўнакамандуючы, міністр абароны або сам прэзідэнт.

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
2