«Я ўсё зрабіла сама: знайшла, даказала (што ён жывы). Таму што гэта мой сын, і ён мне патрэбен. Ён не патрэбен Пуціну, ён не патрэбен Шайгу. Яны сядзяць, ім цёпла! Яны ж не ў акопах і не ў турме 8 месяцаў ва Украіне!
У нацыстаў, як яны кажуць. Пытанне — а чаму ад «нацыстаў» нашы палонныя выходзяць нармальныя? Можа быць, вы нам нешта не дагаворваеце і там зусім не нацысты?» — сказала Чысцякова на брыфінгу «Рады маці і жонак вайскоўцаў».
Паводле яе слоў, украінскія ўлады фактычна захавалі жыццё яе сыну. Яшчэ ў пачатку вайны ёй тэлефанавалі супрацоўнікі СБУ і прапаноўвалі сваю дапамогу ў пошуку Кірыла. Але яна адмовілася, баючыся рэпрэсій.
«Мы скаціна, ці што? Мы нараджалі сваіх дзяцей не для таго, каб хтосьці вырашаў свае праблемы! <…> Вы не злуйце нас, маці. Вы вярніце нам нашых дзяцей», — звярнулася яна да расійскага кіраўніцтва.
Сын Чысцяковай быў прызваны на тэрміновую службу у кастрычніку 2021 года і адпраўлены ў вайсковую часць у Лузе Ленінградскай вобласці. У канцы снежня камандаванне падманам прымусіла яго падпісаць кантракт, а ў лютым ён апынуўся на вайне. Праз месяц Кірыл прапаў без вестак. Ягоная маці сама адправілася на яго пошукі — спачатку ў Данецк, а потым у Растоў-на-Доне. Але сына так і не знайшла.
Толькі некалькі дзён таму Ірына Чысцякова атрымала сведчанне, што яе Кірыл знаходзіцца ў палоне.





