Па інфармацыі выдання, у агульнай магіле былі знойдзены целы шасцярых мужчын, забітых стрэламі ва ўпор. Іх рукі былі сцягнутыя за спіной, а вочы закрытыя павязкамі, паведамляе газета. Непадалёк былі пахаваныя целы яшчэ двух чалавек, у тым ліку маладой жанчыны.
На месцы пахавання працуюць следчыя па ваенных злачынствах. Газета піша, што загінулыя, відавочна, работнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства, якіх расійскія вайскоўцы схапілі, бо западозрылі ў шпіянажы.
0
0
0
0
1
3