Пра тое, што расійскія войскі блізкія да акружэння Арцёмаўска (Бахмута), напярэдадні заяўляў лідар самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін. «Сітуацыя застаецца складанай, але адназначна нашы падраздзяленні, у прыватнасці падраздзяленне «Вагнер», яны рухаюцца наперад, — цытавала яго «РІА Навіны». — Сітуацыя аператыўнага акружэння досыць блізкая».

Здымкі з геалакацыяй паказваюць, што расійскія войскі, верагодна, захапілі некалькі вёсак, размешчаных на адлегласці ад 5 да 30 км у розныя бакі ад Бахмута. Аднак пакуль нічога не прадказвае немінучага акружэння Бахмута рускімі, лічаць эксперты ISW.

Расійскія крыніцы актыўна распаўсюджваюць ілжывыя заявы аб поспехах вакол Бахмута у рамках інфармацыйнай аперацыі з кастрычніка, і нядаўнія неабгрунтаваныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі могуць быць часткай гэтай працяглай інфармацыйнай аперацыі, сказана ў аглядзе.

І нават калі расійскім войскам сапраўды ўдалося ўзяць пад кантроль населеныя пункты на поўдзень ад Бахмута, гэтыя поспехі не пагражаюць крытычна важным маршрутам — на Северск і Канстанцінаўку, якія служаць асноўнымі ўкраінскімі наземнымі шляхамі зносін. А пазіцыі, пра заняцце якіх заяўляе расійскі бок, вядуць наўпрост да падрыхтаваных украінскіх абарончых збудаванняў у Бахмуце і яго заходніх і паўночных вёсак-спадарожнікаў.

Расійскія войскі ў іх цяперашнім дэградаваным стане, хутчэй за ўсё, не змогуць хутка выканаць задачу па атачэнні Бахмута, рэзюмуе ISW.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2