Падчас матча чэмпіянату свету паміж Партугаліяй і Уругваем заўзятар зладзіў палітычны перформанс
Увечары 28 лістапада на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары матч у групе Н паміж Партугаліяй і Уругваем у другім тайме ненадоўга перапыніў заўзятар, які выбег на поле.
У руках у яго быў вясёлкавы сцяг (на ЧС спрабавалі забараняць акцыі ў падтрымку ЛГБТ-людзей), спераду на сіняй футболцы — надпіс «Ратуйце Украіну» (Save Ukraine) з лагатыпам Супермэна, а ззаду — «Павага да іранскіх жанчын» (Respect for Iranian Women).
Фото Aijaz Rami / AP
Неўзабаве пасля таго, як актывіста вывелі з поля, футбалісты Партугаліі адкрылі лік у матчы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ