Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі «Флагштока», у апошні месяц актыўнасць расійскіх сіл на тэрыторыі Гомельшчыны была найменшай за ўсе 9 месяцаў вайны. Жыхары рэгіёна назіраюць актыўнасць УС РФ і УС РБ толькі вакол старых аэрадромаў, якія выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння сродкаў СПА ў Гомельскім раёне (каля вёскі Зябраўка) і Мазырскім раёне (каля вёскі Вялікі Бокаў).

Выкарыстанне Гомельскага аэрапорта таксама не сведчыць пра павелічэнне ваеннай актыўнасці ў вобласці: па інфармацыі тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», на працягу лістапада ў аэрапорце Гомеля былі прынятыя 3 ваенна-транспартныя самалёты ВКС РФ, таксама былі зафіксаваныя адзінкавыя перамяшчэнні верталёта Мі-8.

Масавага перамяшчэння вайсковай тэхнікі па шашы і чыгунках Гомельскай вобласці цяпер таксама не фіксуецца, сцвярджае «Флагшток».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2