Алег Дзячэнка — у цэнтры. Фота: mogilevnews.by

Алег Дзячэнка — у цэнтры. Фота: mogilevnews.by

На абмеркаванне падчас семінара былі вынесеныя пытанні рэлігійнага экстрэмізму, дзейнага заканадаўства пры правядзенні масавых рэлігійных мерапрыемстваў, прафілактыкі працы па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і захаванасці маёмасці ў культавых будынках, а таксама выдзялення і выкарыстання рэлігійнымі арганізацыямі зямельных участкаў. 

Асабліва рэзка выступіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Дзячэнка. Як паведамілі «Магілёўскія ведамасці», чыноўнік падкрэсліў наступныя тэзісы: 

«Калі мы запрашаем святароў у школы і арганізацыі, мы павінны быць упэўненыя, што гэтыя людзі выходзяць у масы з правільнымі пасылам. Калі рэлігія ўзаемадзейнічае з грамадствам, мы павінны быць перакананыя, што яна — наша апора, праз якую мы будзем вырашаць задачы, звязаныя з кампаніяй 2024-га і 2025 гадоў (маюцца на ўвазе выбарчыя кампаніі). Рэлігія не павінна супярэчыць нормам права, а таксама агульнай ідэалогіі дзяржавы, аказваючы няправільны ўплыў на чалавека, прыкрываючыся «боскай», гэта значыць экстрэмісцкай шырмай».

З гэтага выказвання вынікае, што «экстрэмістамі» могуць быць прадстаўнікі якой заўгодна канфесіі, і іх усіх трэба старанна правяраць, першы чым пускаць у школы і арганізацыі. Як гэта зрабіць і паводле якіх крытэрыяў, не акрэслівалася.

Як выказалася адна з удзельніц семінара па яго заканчэнні, прасцей проста забараніць любым святарам прыходзіць ва ўстановы, чым разбірацца, хто з іх экстрэміст, а хто «наш чалавек», а потым паляцець са сваёй пасады. 

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7