Кевіна Джонсана павінны пакараць смерцю ў аўторак за забойства паліцэйскага ў 2005 годзе. Тады абвінавачанаму было 19 гадоў.

Ён папрасіў, каб яго дачка Хоры Рамі прысутнічала падчас пакарання смерцю.

Амерыканскі саюз грамадзянскіх свабод падаў надзвычайны пазоў ад яе імя, сцвярджаючы, што закон штата парушае яе канстытуцыйныя правы.

Па іх словах, узроставыя абмежаванні ў законе штата Місуры — забарона людзям, якім менш за 21 год, быць сведкам смяротнага пакарання — не маюць дачынення да бяспекі.

37-гадовы Джонсан знаходзіцца ў турме з тых часоў, як яго дачцэ было два гады.

Яны размаўлялі падчас візітаў, праз тэлефонныя званкі і перапіску. У мінулым месяцы яна прывезла ў турму свайго нованароджанага сына, каб пазнаёміць яго з дзядулем.

«У мяне сэрца разрываецца, што я не змагу быць са сваім бацькам у яго апошнія хвіліны», — сказала Рэмі ў заяве, дадаўшы, што яе бацька ўпарта працаваў, каб рэабілітавацца ў турме, і яна малілася, каб губернатар Місуры яго памілаваў.

Джонсана прызналі вінаватым у забойстве афіцэра паліцыі Місуры Уільяма Макенці, бацькі траіх дзяцей.

Адвакаты Джонсана падалі апеляцыі, каб выратаваць яму жыццё. Хоць яны не аспрэчваюць яго віну, яны сцвярджаюць, што ў вынясенні смяротнага прысуду адыграў ролю расізм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мойша / Адказаць
28.11.2022
Калі няма на што націснуць то пачынаюць старую песню пра расізм. Вельмі спадзяюся яму заменяць прысуд на пажыццёвы бо інакш гэта справакуе чарговую хвалю неадэкватных пратэстаў арганізаваных агентурай крамля
0
Справка / Адказаць
28.11.2022
[Рэд. выдалена]
0
Джек Блэк / Адказаць
28.11.2022
Когда папе было 19,дочке было 2.Значит донька была зачата папой примерно в 16.Поскольку о маме нигде не упоминается,то,вероятно,папа маме до фонаря.Ну,хорошая,крепкая семья,чо.Настоящая антирасистская.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру