Па словах відавочцаў, да месца здарэння пад'язджалі супрацоўнікі МНС і раскрывалі батут.

Ад атрыманых траўмаў пацярпелы загінуў на месцы.

«Мая сям'я была сведкай гэтай сітуацыі, — напісала ў каментарах да допісу адна з відавочцаў. — МНС не ўдзельнічала ў выратаванні гэтага чалавека. Прыехала хуткая, міліцыя, МНС. Работнікі хуткай маўчалі. МНС раскрыла батут, але не напампавалі яго, не паднеслі да пад'езда, дзе чалавек быў на сёмым паверсе. Пры пытанні чаму — «Загаду не было». <…>. Калі ён застаўся на сёмым паверсе і пачаў крычаць, што ён скокне, яму міліцыянт сказаў: «Скачы, чаго палохаеш», — і ён проста адпусціў рукі».

У міліцыі пазней абверглі гэту інфармацыю, апублікаваўшы відэа з відэарэгістратара, дзе міліцыянт угаворвае чалавека злезці.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
20
Абуральна
28