Яе брат, Махмуд Марадхані паведаміў, што Фарыдэ была арыштаваная ў сераду, калі звярнулася ў пракуратуру.

Фарыдэ Марадхані ў відэазвароце, апублікаваным яе братам, заклікала сусветную супольнасць разарваць сувязі з іранскім рэжымам на фоне пратэстаў, якія ахапілі краіну, і «спыніць перамовы з Тэгеранам».

«Свабодныя людзі, далучайцеся да нас і скажыце свайму ўраду, каб ён спыніў падтрымліваць гэты рэжым, які забівае дзяцей», — сказала Марадхані на відэа. «Гэты рэжым не верны ніводнаму са сваіх рэлігійных прынцыпаў і не прытрымліваецца ніякіх правілаў, акрамя жадання застацца ва ўладзе».

Яна заявіла, што іранцы знаходзяцца ў стане вайны з тымі, хто падтрымлівае іранскія ўлады, і заклікала дэмакратычныя краіны адклікаць сваіх прадстаўнікоў з Ірана і выслаць іранскіх прадстаўнікоў са сваіх краін.

Нябожчык, бацька Фарыдэ і Махмуда Марадхані быў святаром і вядомым дзеячам апазіцыі, ён быў жанаты на сястры Вярхоўнага лідара Ірана Бадры Хасейні Хаменеі.

Пратэсты ў краіне пачаліся ў сярэдзіне верасня пасля гібелі Махсы Аміні. Улады заявілі, што ў дзяўчыны здарыўся інсульт у паліцэйскім участку, калі яна была арыштаваная за няправільнае нашэнне хіджаба. Калі яе даставілі ў бальніцу, яна ўпала ў кому і пазней памерла.

За два месяцы пратэстаў у Іране былі забітыя 60 супрацоўнікаў сіл бяспекі, 450 пратэстоўцаў, у тым ліку 63 дзіцяці, 18 173 чалавекі былі арыштаваныя.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Атеист / Адказаць
28.11.2022
Проамериканские бунтовщики, южные азербайджанцы, будут подавлены. Вообще азербайджанцы в Иране - это 5 колонна США, Израиля и их сателлита Азербайджана.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру