Уладзімір Макей. Фота: прэс-служба Міністэрства замежных спраў

Уладзімір Макей. Фота: прэс-служба Міністэрства замежных спраў

Міністрам замежных спраў Беларусі ён працаваў з 2012 года. Да таго ён чатыры гады, у тым ліку падчас пагрому 2010-га, узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта. А яшчэ перад тым восем гадоў, з сакавіка 2000 года, быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі. Памочнікам ён стаў пасля знікнення апанентаў Лукашэнкі ў 1999-м. Гэта быў чалавек, які ведаў, куды ішоў і што рабіў.

Макей меў рэпутацыю чалавека прабеларускага — у тых рамках, у якіх беларускасць дазваляецца ў прарасійскім рэжыме. У кожным разе, ён не належаў да фашысцкага крыла лукашэнкаўцаў. Аднак пры гэтым быў служака і службіст, які ні ў чым не адыходзіў ад генеральнай лініі і зрабіў шмат для ўмацавання рэжыму асабістай улады і вынішчэння ўсяго незалежнага. 

Афіцыйнай версіяй смерці Макея стаў інфаркт. Яго нічога не прадвяшчала, што, можна быць упэўненымі, выкліча шматлікія тэорыі змовы.

Уладзімір Макей са сваім апаратным досведам мог бы быць ключавой постаццю ў працэсе вызначэння пераемніка ў выпадку раптоўнага адыходу самога Аляксандра Лукашэнкі. І ён быў далёка не самым прарасійскім элементам у цяперашняй мінскай вярхушцы. Адпаведна, многія могуць бачыць за такой раптоўнай смерцю руку Масквы.

І Макей быў кіраўніком ведамства, дзясяткі супрацоўнікаў якога ў 2020-м перайшлі на бок народа, калі амаль усе дыппрадстаўніцтвы засведчылі масавае галасаванне людзей за Святлану Ціханоўскую — пасля чаго лукашэнкаўцы вымушаныя былі з ганьбай для сябе адмяніць галасаванне на замежных участках. Аляксандр Лукашэнка мае рэпутацыю чалавека, які нікому нічога не даруе. Адпаведна, іншыя могуць бачыць у смерці помсту.

Але людзі часам паміраюць проста ад інфарктаў. Наколькі вядома «Нашай Ніве», Уладзімір Макей памёр у сябе дома, і пакуль усё сапраўды паказвае на інфаркт.

Чытайце таксама:

Стала вядомая імаверная прычына смерці Макея

Як Макей правёў свой апошні тыдзень

Ціханоўская выказалася пра смерць Макея

Клас
42
Панылы сорам
11
Ха-ха
14
Ого
16
Сумна
17
Абуральна
23