Уэльс у пятніцу прайграў Ірану з лікам 0:2. Фота Паўла Галоўкіна / AP

Уэльс у пятніцу прайграў Ірану з лікам 0:2. Фота Паўла Галоўкіна / AP

Заўзятар зборнай Уэльса Кевін Дэвіс памёр у Катары падчас чэмпіянату свету па футболе. Федэрацыя футбола краіны выказала свае спачуванні ў твітары.

«Нашы глыбокія спачуванні ад усіх супрацоўнікаў Федэрацыі. У гэты сумны час думкамі мы разам з сям'ёй і сябрамі Дэвіса. Мы знаходзімся ў кантакце з сям'ёй Кевіна, каб дапамагчы ўсім, чым мы можам», — гаворыцца ў заяве.

Бі-бі-сі адзначае, што 62-гадовы валіец памёр ад натуральных прычын 25 лістапада. Ён знаходзіўся ў Катары разам з сынам і сябрамі.

Дэвіс не паспеў наведаць матч Уэльса з камандай Ірана (0:2), які адбыўся напярэдадні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0