— Мужчына ўвозіў з-за мяжы збожжавыя культуры без суправаджальных дакументаў, — паведамляе УБЭП. — У Беларусі з мэтай легалізацыі тавару складаў фіктыўныя дагаворы з фармальна зарэгістраванымі прадпрымальнікамі. Ад іх прадукцыя пастаўлялася ў падкантрольную фігуранту арганізацыю і рэалізоўвалася на прадпрыемствы краіны. У далейшым атрыманыя грошы здымаліся наяўнымі праз ІП. Падлічана, што арганізацыя не заплаціла больш за 800 тысяч рублёў падатку на прыбытак.

Следчыя распачалі крымінальную справу за падатковае махлярства, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры (гэта ч. 2 артыкула 243-2). Санкцыя артыкула прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1