Пяць дзён таму Дзяржаўны памежны камітэт паведамляў аб тым, што ў чэргах на выезд з Беларусі сабралася больш за 3,5 тысячы фур. Як паказвае статыстыка, за пяць дзён сітуацыя толькі пагоршылася.
Па стане на 18 гадзін 25 лістапада, найбольшая чарга з вялікагрузаў сабралася ў пункце пропуску «Каменны Лог». Там выезду з Беларусі ў Літву чакае больш за 1050 грузавікоў.
Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by
Таксама напружанай сітуацыя застаецца на «Бераставіцы». Там, згодна са статыстыкай ад ДПК, пачынаючы з 9 лістапада ў чарзе пастаянна стаіць больш за 650-660 грузавікоў.
Агулам па стане на 18 гадзін 25 лістапада выезду з Беларусі ў краіны ЕС чакаюць больш за 3860 грузавікоў.





