Фота: сацсеткі

Наталля кажа, што беларусы ў краіне цяпер вельмі фрустраваныя. Татальна няма задавальнення патрэбы ў бяспецы.

«Арганізм спрабуе гэтую патрэбу рэалізоўваць, але ў яго не атрымліваецца. Для таго, каб гэта зрабіць, трэба знайсці, якім чынам. З-за бяссілля няма рычага ўплыву, таму людзі спрабуюць знайсці чалавека, які мог бы гэта ўсё выправіць, ці таго, хто ў гэтым, на іх думку, «вінаваты», — расказвае Наталля. 

Калі штосьці з’яўляецца ў нашым асяроддзі небяспечным, мы рэагуем на гэта так: альбо збягаем, альбо спрабуем небяспечную рэч знішчыць. 

«Вядома, тут узнікае спачатку страх, а потым агрэсія, якую няма куды выліць, — разважае Наталля. —

Выказвацца ў адрас Лукашэнкі небяспечна, сілавікоў — таксама, таму адыгрываюцца на іншых. Яно прарываецца ў выглядзе эмацыйных пастоў у інтэрнэце, абвінавачванняў, таксічных каментароў. 

Зліў эмоцый у інтэрнэце — тыповая пасіўная агрэсія. Трэба дзесьці разраджацца, але гэта варта рабіць у трэнажорнай зале, хадзіць на бокс, у цір ці да псіхолага. У публічнай прасторы астатнія будуць спажываць гэтую агрэсію і толькі павялічваць яе колькасць.

Зразумець, чаму так адбываецца, можна. Людзі стомленыя, даўно хочацца, каб гэта ўсё скончылася. Столькі напругі трымаць у сабе нерэальна, зносіць дах».

Чалавек уладкаваны так, што спачатку мы адчуваем эмоцыі, а потым мозг абгрунтоўвае іх. Тое, што людзі навучыліся эмоцыі душыць ці ігнараваць, не азначае, што іх няма. 

«Можна ж напісаць, што не «ты вінаваты», а «я злуюся», «я баюся», — кажа Наталля. — 

У нас у цэлым няма эмацыйнай культуры. Для людзей нармальна плакаць на пахаванні, а на вяселлі смяяцца. Ва ўсім астатнім нібы забараняюць адчуваць. Пасля загону эмоцый пад дыван яны прарываюцца ў выглядзе таксічных пастоў у інтэрнэце, абвінавачванняў.

У вачах навакольных такі чалавек ператвараецца ў нейкую крывацечную язву». 

Наталля кажа, што людзі вінавацяць іншых у тым ліку з-за таго, што ім кепска. Яны адчуваюць сябе самотнымі, расчараванымі, спалоханымі. 

«Спрабуюць ад гэтага болю пазбавіцца і робяць гэта такім неканструктыўным спосабам.

Людзі ў Беларусі баяцца, што тыя, хто з'ехаў, не вернуцца. Яны адчуваюць сябе кінутымі. Але не трэба мерацца, каму горш. Дрэнна ўсім: і тым, хто з'ехаў, і тым, хто застаўся.

Заўважыла, што магчымая мабілізацыя памяняла трошкі стаўленне людзей да тых, хто з’язджае: пайсці на вайну страшней, чым сесці ў турму. Змякчэла ў іх крыху рэакцыя на ад'езд мужчын, напрыклад», — расказвае яна. 

Як варта падтрымліваць беларусаў у краіне? «Трэба паказваць, што вам не ўсё роўна,

— лічыць Наталля. — І гэта павінна рабіць не толькі Ціханоўская, а ўсе беларусы».

Чытайце таксама: 

«Цяпер я разумею, якім быў дурнем». «Тэрапія не адразу дае эфект». Чатыры рэальныя беларускія гісторыі пра дэпрэсію

Адкуль з’яўляецца страх родаў і як яго пераадолець? Гутарым з перынатальным псіхолагам

Як захаваць унутраны спакой? Прытрымлівайцеся гэтых трох правілаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Псіхіатр / Адказаць
27.11.2022
Соевая Наша Ніва хіліць да таго, што не Ціханоўская з Франакам дрэнныя, а мы проста стаміліся і, увогуле, токсікі і не маем "эмацыйнай культуры"))))
0
Ваяр / Адказаць
27.11.2022
Чакайце, родныя, мы прыйдзем і ўсім гэтым пачварам усё растлумачым на зразумелай для іх мове, не так доўга чакаць засталося!
1
Псіхатэрапеўт / Адказаць
27.11.2022
Псіхіатр, у вашых праблемах вінаватыя толькі вы
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру