Ігар Церахаў

Ігар Церахаў

Моўны омбудсмен вынес пастанову аб накладанні штрафу ў памеры 3400 грыўняў.

У дакуменце сказана, што Церахаў у зваротах да жыхароў Харкава ў эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафону выкарыстаў недзяржаўную мову, чым парушыў ч. 1 арт. 12 закона аб мове.

Таксама Церахаву вынесена папярэджанне за парушэнне ч. 6 арт. 27 закона, якая прадугледжвае, што афіцыйныя старонкі мэра ў фэйсбуку і тэлеграме павінны ўтрымліваць публікацыі на дзяржаўнай мове.

Моўны омбудсмен таксама нагадаў, што летась ужо былі ўстаноўленыя факты выкарыстання дэпутатамі Харкаўскай гарадской рады, у тым ліку Церахавым, недзяржаўнай мовы падчас ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў. Тады былі складзеныя акты і пратаколы аб парушэннях, а таксама ў гарадскую раду Харкава неаднаразова накіроўваліся лісты з тлумачэннямі нормаў закона.

Закон пра дзяржаўную мову Украіны, на які абапіраецца моўны омбудсмен, быў прыняты ў красавіку 2019 года, а 16 ліпеня ён набыў сілу. Тым не менш, дагэтуль здараецца, што некаторыя дзяржаўныя чыноўнікі, асабліва ў рэгіёнах з перавагай рускамоўнага насельніцтва, выконваюць яго не вельмі строга.

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1