«Па даных офіса генпракурора, пацверджана наяўнасць дзевяці катавальняў на вызваленай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Таксама знойдзеныя целы 432 цывільных, якія былі забітыя», — заявіў у чацвер генпракурор Андрэй Косцін.
Большая частка тэрыторыі і шмат будынкаў замініраваны, сказаў ён. З расійскіх пазіцый вядуцца мінамётныя абстрэлы.
Па словах Косціна, у неакупаванай частцы Херсонскай вобласці працуюць 12 пракурорска-следчых груп, да якіх таксама далучацца спецыялісты з офіса генпракурора.





