Цяпер сярод «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», — палітвязні Дзяніс Максімаў, Сцяпан Талкачоў, Іван Супрунчык, Павел Ганчарык, Сяргей Фісюк, а таксама Ігар Хрыстафораў і Андрэй Быкаў, піша «Новы час».

Вязняў судзілі за распальванне варожасці ці варажнечы, некаторым дадавалі артыкулы пра незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, пра абразу беларускага кіраўніка ці абразу прадстаўніка ўлады Рэспублікі Беларусь.

У спіс дадалі палітзняволеную Вольгу Цыбульскую — прычым другі раз. Яе ўнеслі ў тэрарыстычны спіс яшчэ 15 верасня, а цяпер проста прадублявалі яшчэ раз. Вольгу асудзілі да 2,5 гадоў зняволення ў калоніі паводле артыкулаў за абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці ці варажнечы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9