Без святла і цяпла засталіся мільёны чалавек і сотні аб'ектаў крытычнай інфраструктуры — бальніцы, аддзяленні рэанімацыі.

Аварыйна ад энергасістэмы былі адключаныя тры атамныя электрастанцыі: Хмяльніцкая, Паўднёва-Украінская і Ровенская, абясточаны большасць цеплавых і гідраэлектрастанцый.

«Да 4 раніцы мы змаглі аб'яднаць энергасістэму, цяпер яна зноў адзіная. Забяспечаныя аб'екты крытычнай інфраструктуры, і мы будзем павялічваць генерацыю. Мы разлічваем, што да вечара будуць працаваць атамныя станцыі, пастаўляць электраэнергію ў сетку, і гэта значна скароціць дэфіцыт», — сказаў Герман Галушчанка, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны.

Пашкоджанні энергасістэмы адбыліся таксама ў Адэсе, Харкаве, Дняпры, Львове, Мікалаеве і іншых гарадах.

Са слоў Галушчанкі, пашкоджанні нанесеныя маштабныя, і на аднаўленне спатрэбіцца час.

З пятніцы, калі не будзе новых пашкоджанняў інфраструктуры, Украіна зноў пяройдзе да планавых адключэнняў электраэнергіі, дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0