Марына з хатнімі гадаванцамі. Фота: «Белка»

Марына з хатнімі гадаванцамі. Фота: «Белка»

Чатыры гады таму валанцёр купіла будынак былой школы ў вёсцы Высокае Рагачоўскага раёна і адкрыла ў ім прытулак для бяздомных катоў і сабак. Марына і яе каманда збіраліся адкрыць там ветэрынарны кабінет, пабудаваць новыя вальеры, правесці неабходныя камунікацыі.

Два гады таму ў Марыны знайшлі анкалогію, зрабілі аперацыю, але хвароба вярнулася.

Цяпер жанчына важыць менш за 40 кг, дрэнна сябе адчувае. І прагнозы ўрачоў несуцяшальныя. Таму кіраўніцтва прытулкам прыйшлося перадаць у рукі іншых валанцёраў. Але абаронца жывёл працягвае клапаціцца пра тых гадаванцаў, якія жывуць у яе дома.

— Больш за ўсё мяне цяпер хвалюе лёс маіх сабак і катоў, якіх больш за 30. Калі мяне не стане, што з імі будзе? Можа быць, нехта знойдзе месца ў сваім сэрцы і сваім доме для іх? — звяртаецца да неабыякавых людзей Марына Ступінская.

Паглядзець фота ўсіх жывёл можна на старонцы валанцёра ў ВК. Калі вы гатовыя ўзяць дадому кагосьці з іх ці дапамагчы іншым спосабам, тэлефануйце: +375 29 368-82-38 (Кацярына).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
49
Абуральна
1