Яго абвінавачваюць паводле арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы»), а таксама паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
Максім быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах «справы Зельцэра».
Справу разглядае суддзя Алена Касцюкевіч.
Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А





