Фота: pxhere.com

Для галавы, пальца і вуха

«У Польшчы сын захварэў — горла, тэмпература высокая — прызначылі парацэтамол, больш, сказалі, нічога не трэба. Нядаўна ўжо ў Германіі ў старэйшай дачкі забалела вуха, да доктара не дабраліся, медсястра сказала даць парацэтамол. Мне самой удалося трапіць да доктара, бо замучыў галаўны боль. Доктарка, уважлівая, не маладая, дасведчаная, параіла піць парацэтамол. Я ёй кажу: мне не дапамагае. Сказала, што трэба павялічыць дозу ў два разы. А калі не дапаможа, павялічыць у тры разы. Гаварыла з сяброўкай, якая цяпер у Бельгіі з дачкой. Дачка нажом парэзала сабе руку, прыйшлося ехаць у мясцовую «хуткую» зашываць. Пасля аперацыі дзіця скардзілася, што рука баліць. Сказалі — парацэтамол.

У мяне такое адчуванне, што раней шаманы білі ў бубен пры любой праблеме, а цяпер замест бубна парацэтамол. Наколькі гэта ўсё рацыянальна? Асабіста ў мяне вялікія сумневы», — паскардзілася чытачка.

Доктар Камароўскі адказвае: «Гэта рацыянальна».

«У чым праблема з апісанымі вышэй сітуацыямі? Далі парацэтамол — і чым гэта скончылася? Вы ж не расказваеце, што далі парацэтамол, і з-за парацэтамолу хвароба пайшла па нейкім [кепскім] сцэнары.

Разумееце, якая сітуацыя: у большасці выпадкаў чалавечыя хваробы заканчваюцца самі па сабе, наогул без усяго. Ёсць лек, які выкарыстоўваецца пры падвышанай тэмпературы і пры галаўным болі, пры любым болі, значыць, парацэтамол — лек, які рэальна валодае абязбольвальным і паніжаючым тэмпературу дзеяннем. Адзін з самых бяспечных. І гэтыя лекі — нумар адзін, якія прызначаюць направа і налева, каб людзі не займаліся самалячэннем. Каб спыніліся на гэтым. У большасці выпадкаў гэтага бывае дастаткова», — гаворыць доктар.

Паводле Камароўскага, пры галаўным болі, напрыклад, пры мігрэні той жа, малыя дозы парацэтамолу практычна не працуюць, трэба павялічваць дозу, часам досыць моцна.

Парацэтамол як крытэрый сур’ёзнасці сітуацыі

Парацэтамол — абавязковае лякарства хатняй аптэчкі.

«З майго пункту гледжання, парацэтамол добры яшчэ тым, што пры ўсёй сваёй бяспецы ён цудоўны крытэрый сур'ёзнасці сітуацыі.

То-бок, калі дзіцяці дрэнна, высокая тэмпература — вы даяце парацэтамол, і ён наогул не дапамагае, вось гэта падстава неадкладна спыніць самалячэнне і звярнуцца да лекара. А калі парацэтамол дапамог, значыць, можна яшчэ не мітусіцца і пачакаць», — гаворыць Камароўскі.

Парацэтамол — гэта міжнародная назва. Ёсць вялікая колькасць гандлёвых назваў прэпарату, напрыклад, тайленол, панадол, эфералган, калпол і г.д. Гэта ўсё парацэтамол.

Камароўскі кажа, што зусім не трэба купляць імпартныя парацэтамолы. Прэпарат вырабляюць ужо 120 гадоў, тэхналогія адпрацаваная, сыравіна, у большасці выпадкаў, якасная, падробак практычна не бывае, таму што цана не вельмі высокая, і пераплачваць за заморскія лекі ў выпадку з парацэтамолам няма сэнсу.

На што варта звярнуць увагу

Доза парацэтамолу, якую можна ўжываць, даволі вялікая, каб прэпаратам атруціцца. Але перадазіроўка парацэтамолу выклікае паражэнне пячонкі, нырак, сістэмы кровазвароту.

Таблеткі бываюць по 200 мг, 325 мг, 500 мг, 750 мг, 1 грам.

Максімальная доза парацэтамолу — 1 грам 4 разы ў суткі, то-бок 4000 мг.

Кожны чалавек павінен ведаць сваю эфектыўную дозу.

Гэта значыць, калі вам дапамагае 325 мг, вам не трэба піць 500 мг. Калі 1 таблетка ў 325 мг вам не дапамагае, у наступны раз прымайце дзве таблеткі. А тры па 325 мг — гэта практычна і ёсць максімальная разавая доза.

Галоўнае, вы ні ў якім разе не павінны перавышаць максімальную сутачную дозу ў 4 г у суткі, гэта, напрыклад, 12 таблетак у суткі па 325 мг.

«Калі вы прымаеце парацэтамол у максімальных дозах і ён вам не дапамагае — давайце да доктара, хопіць займацца самалячэннем», — кажа Камароўскі.

З якім фруктам трэба быць асцярожным, калі прымаеш лекі. Гэта рэальна можа быць пытаннем жыцця

Панічныя атакі: чаму яны ўзнікаюць і як іх адольваць?

label.reaction.like
103
label.reaction.facepalm
9
label.reaction.smile
13
label.reaction.omg
19
label.reaction.sad
44
label.reaction.anger
105

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Анёлак / Адказаць
23.11.2022
То бок калі чалавек зьвяртаецца да лекара, то яму прапісваюць парацэтамол, каб ён не займаўся самалячэньнем. Л - логіка.
1
Knudson / Адказаць
23.11.2022
Дзякуй
1
Satan / Адказаць
23.11.2022
Ну есть такое тут. Жене было непривычно сперва. А я и в Беларуси сперва ходил за виски, а через неделю, если виски не помог, то к врачу. Но в 9 из 10 случаев виски помогал!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру