На месцы здарэння

На месцы здарэння

Трагічнае здарэнне адбылося 19 лістапада, паведамляе «Рэгіянальная газета».

У вёсцы Свечкі зладзілі загоннае паляванне на капытных. Удзельнікі пастроіліся ў пэўным парадку. Калі лось перасякаў стралковую лінію, 54-гадовы мужчына стрэліў у лася, аднак куля патрапіла ў іншага паляўнічага.

Нягледзячы на намаганні дактароў, выратаваць 61-гадовага пацярпелага не ўдалося. У той жа вечар ад страты крыві ён памёр у бальніцы.

Заведзена крымінальная справа па частцы 1 артыкула 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
0