Як заявіла ведамства, на тэрыторыі храмаў выявілі людзей без дакументаў, грамадзян Расіі, а таксама больш за 2 млн грыўняў, больш за 100 тысяч даляраў ЗША і некалькі тысяч расійскіх рублёў.

Акрамя таго, у ходзе вобшукаў следчыя знайшлі прарасійскую літаратуру, што выкарыстоўвалася пры навучанні ў семінарыях і прыходскіх школах, у тым ліку для прапаганды ідэй «рускага свету», заявіла СБУ.

Некаторыя з выяўленых у манастырах людзей паказвалі пашпарты і ваенныя білеты СССР, або наогул не мелі арыгіналаў дакументаў, а толькі іх копіі, або мелі пашпарты грамадзян Украіны з прыкметамі падробкі ці пашкоджання. Больш за 50 чалавек прайшлі праверку на паліграфе.

Кіева-Пячэрская лаўра знаходзіцца ў падпарадкаванні Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ, да нядаўняга часу часткі Маскоўскага патрыярхата). Пасля пачатку расійскага ўварвання з'яўляліся паведамленні аб тым, што святары УПЦ МП садзейнічалі расійскім акупацыйным войскам і вялі прапаганду «рускага свету».

У расійскім МЗС гнеўна адрэагавалі на правядзенне ператрусаў у лаўры.

«Гэта ж проста нейкая татальная бязбожная вакханалія, — заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства Марыя Захарава. — Гэтаму няма ні апраўдання, ні тлумачэння». Такі ўчынак укладваецца ў логіку дзеянняў кіеўскага рэжыму, дадала яна.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1