Наколькі вядома, гаворка ідзе аб перадачы трох верталётаў WS-61 Sea King, якія раней знаходзіліся на службе ў Каралеўскіх ВПС, адзін з якіх ужо пастаўлены ва Украіну.

Гэта старая мадэль верталётаў: больш яны не выпускаюцца. Sea King выкарыстоўваліся падчас Фалклендскай вайны, вайны ў Персідскім заліве, у ходзе Балканскага канфлікту і вайны ў Іраку. Апошні такі верталёт быў спісаны ў 2018 годзе.

Пакуль незразумела, як менавіта Украіна будзе выкарыстоўваць гэтыя машыны — звычайна яны прызначаныя для пошукава-выратавальных і медыка-транспартных аперацый. Як адзначае газета Times, яны таксама падыходзяць і для разведкі.

На працягу апошніх шасці тыдняў інструктары каралеўскага флоту навучалі ўкраінскія ваенныя экіпажы навыкам кіравання і абслугоўвання гэтых машын.

Да гэтага часу мала хто з заходніх краін даваў Украіне пілатуемыя лятальныя апараты. Улады Украіны працягваюць прасіць сваіх заходніх саюзнікаў аб знішчальніках або ўдарных верталётах, але да гэтага часу гэтыя просьбы застаюцца без адказу.

Бэн Уолес абвясціў, што акрамя верталётаў Брытанія перадасць Украіне дадатковыя дзесяць тысяч артылерыйскіх снарадаў. Па словах міністра, яны дапамогуць Украіне абараніць нядаўна вызваленыя тэрыторыі.

Вялікабрытанія выступае другім найбуйнейшым донарам вайсковай дапамогі Украіне пасля ЗША. У выхадныя прэм'ер-міністр Рышы Сунак наведаў Кіеў, дзе паабяцаў выдзеліць яшчэ 50 мільёнаў фунтаў на ваенную дапамогу краіне. Сярод іншага яна будзе ўключаць пастаўкі 125 зенітных установак і абсталяванне для перахопу іранскіх беспілотнікаў.

У пачатку гэтага месяца Лондан абвясціў таксама аб пастаўцы Украіне яшчэ 1000 супрацьзенітных ракет.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру