Фота: minskstroybelarus / Telegram

Фота: minskstroybelarus / Telegram

Па словах спецыяліста, перад тым, як пачнуць будаваць тунэль, раку «перапусцяць». На ўчастку Свіслачы спачатку зробяць водапаніжэнне, а затым усталююць агароджу, якая падзеліць рэчышча на дзве часткі. Адна плынь будзе ісці ў звычайным кірунку, для другой умацуюць адхоны і ўсталююць жалезабетонную пліту 50 см таўшчынёй.

Калі пліта стане трывалай, водны струмень накіруюць на гатовую палову і зоймуцца бетанаваннем другой.

Ад узроўню вады маналітная падушка будзе адступаць дзесьці на паўтара метра. Такім чынам будзе забяспечана абарона перагонных тунэляў ад паступлення вады і прасядання грунту, растлумачыў Павел Непачаловіч.

Як пішуць Мінск-Навіны, пры будаўніцтве першай лініі сталічнага метрапалітэна на ўчастку паміж «Кастрычніцкай» і «Плошчай Перамогі» Свіслач пускалі праз 10 труб дыяметрам 1,2 м, а да гэтага збудавалі земляную дамбу. Тунэль праз рэчышча ракі правялі за 12 дзён.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
12