Не прайшло і трох гадоў. Беларусь і Расія заключаць пагадненне аб сумесным прызнанні кавідных сертыфікатаў
Урады Беларусі і Расіі заключаць шляхам абмену нотамі пагадненне аб узаемным прызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Гэта вынікае з пастановы ўрада ад 21 лістапада, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«Прыняць прапанову Міністэрства аховы здароўя, узгодненую з МЗС і Міністэрствам юстыцыі, аб заключэнні шляхам абмену нотамі пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць новай каранавіруснай інфекцыі (COVID-19)», — гаворыцца ў тэксце пагаднення.
Таксама адзначаецца, што ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні шляхам абмену нотамі гэтага пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ