У выніку ўдару па Запарожскай вобласці загінула немаўля ў радзільні
У ноч на 23 лістапада Расія нанесла ракетны ўдар па Запарожскай вобласці. Адзін са снарадаў трапіў у радзільнае аддзяленне Вальнянскай бальніцы, загінула немаўля.
«Уначы расійскія вырадкі абстралялі вялізнымі ракетамі маленькае радзільнае аддзяленне Вальнянскай бальніцы. Гора перапаўняе нашы сэрцы — забіта немаўля, якое толькі што з'явілася на белы свет, — паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.
Кіраўнік АВА дадаў, што на месцы «прылёту» працуюць ратавальнікі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ