«Група грамадзян з ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life, Telegram-каналаў «Гродна like!», Hrodna One Love, а таксама YouTube-канала Hrodna One Love ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — адзначаецца ў «пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Далучэнне СМІ да «экстрэмісцкіх фармаванняў» у сучаснай Беларусі, як і іншая рэпрэсіўная дзейнасць, робіцца адвольна, мэта гэтага — запалохванне грамадства праз крыміналізацыю любой крытычнай у дачыненні да дзеянняў прадстаўнікоў рэжыму думкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?