«Яднае нас з вамі любоў да нашай Бацькаўшчыны Беларусі, гонар якой мы сёння мусім разам бараніць дзеля ганебнай вайны, развязанай нашым найбліжэйшым суседам», — сказала старшыня Рады БНР.

Яна нагадала, што цягам дзесяцігоддзяў у часы СССР Рада БНР пераконвала свет, што беларусы маюць права на волю і на сваю незалежную дзяржаву. «У Беларусі ў той час за адно толькі слова незалежнасць пагражала турма — гэтак, як сёння яна пагражае за «Пагоню», бел-чырвона-белы сцяг», — сказала Івонка Сурвіла.

Клас
38
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0