«…Падчапіў нейкі вірус — тэмпература, галаўны боль, невялікі кашаль. Але ж пройдзе. У астатнім усё як звычайна. Заўтра выклікаюць на камісію. Так што зноў будзе перапынак у маіх лістах».
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі амаль два з паловай гады. 14 снежня 2021 года Мікалаю быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.