Паводле следства, з кастрычніка 2020 года па красавік 2022 года жанчына пад рознымі падставамі прасіла знаёмых пазычаць грошы і афармляць у яе інтарэсах крэдыты на набыццё тэхнікі.

Яна часцей за ўсё казала, што ёй неабходныя сродкі для развіцця бізнэсу альбо тэхніка ў падарунак сваім дзецям. У кожным выпадку запэўнівала пацярпелых, што выплаціць усё ў бліжэйшы час. Прычым для стварэння бачнасці выканання абавязацельстваў яна ўносіла некаторыя сумы для пагашэння запазычанасці па крэдытах.

Устаноўлена дзевяць пацярпелых. Агульная сума шкоды склала 45 тысяч рублёў.

Следствам устаноўлена, што адным з пацярпелых з'яўляецца 19-гадовы сын абвінавачанай. Жанчына паабяцала сыну купіць тэлевізар, аднак сказала, што не можа аформіць крэдыт на сваё імя, бо ў яе ўжо маюцца крэдыты, і банк проста ёй адмовіць. Маці папрасіла сына аформіць куплю на яго, пры гэтым абавязалася выплачваць унёскі самастойна. Малады чалавек пагадзіўся. Пасля афармлення крэдыту жанчына ў той жа дзень прадала тэхніку.

Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя па чч. 2, 3 арт. 209 (махлярства, здзейсненае паўторна, у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Раней да крымінальнай адказнасці жанчына не прыцягвалася.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0