Валанцёра затрымалі ўчора пасля выкліку ў РАУС, падчас якога міліцыянты знайшлі ў ягоным тэлефоне падпіску на адзін праваабарончы тг-канал, занесены ў спіс экстрэмісцкіх, паведамляе «Штодзень».
Месяц таму Ілья Міронаў, асуджаны на 1,5 года папраўчай калоніі, выйшаў на волю. За кратамі палітвязень правёў больш за год.





