Фота: internationalwealth.info

Фота: internationalwealth.info

Згодна з планам, другой замежнай мовай ва ўсіх навучальных установах краіны можа быць толькі адна з афіцыйных моў ЕС. Выключэнне будзе зроблена для моў, вывучэнне якіх рэгулюецца асобнымі міжурадавымі дамовамі.

Паколькі руская мова не з'яўляецца мовай ЕС і не фігуруе ў адпаведных міжнародных дагаворах, фактычна гэта азначае забарону на яе вывучэнне ў школах як другой замежнай.

На сённяшні дзень першую замежную мову ў латвійскіх школах вучаць ужо з першага класа, і часцей за ўсё гэта англійская.

Другую замежную пачынаюць вучыць з чацвёртага класа, і яе выбар заканадаўча пакуль ніяк не рэгулюецца. Больш за тое, як паказала праведзенае ў 2021 годзе апытанне, амаль у палове латвійскіх школ ніякага выбару няма: больш чым у 300 школах у якасці другой замежнай прапануецца толькі руская.

У Міністэрстве адукацыі Латвіі зыходзяць з таго, што запланаваныя змены «будуць спрыяць паўнавартаснаму ўключэнню моладзі ў адукацыйную прастору Еўропы».

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0