«Гіпатэтычна мы бачым гэты рэгіён як патэнцыйны для размяшчэння, можа быць, нават адзінага пункта захавання радыеактыўных адкідаў. Але калі дазволяць умовы», — сказаў ён, выступаючы на тэматычным круглым стале на форуме «Атамэкспа» ў Сочы.

Па яго словах, падчас чарнобыльскай катастрофы тэрыторыя запаведніка падверглася забруджванню стронцыем і цэзіем, а таксама выпадзеннем ядзернага паліва. У бліжэйшы час гэтыя землі неабходна яшчэ абследаваць.

Паўлаў падкрэсліў, што Палескі запаведнік разглядаецца як месца для «нерадыяцыйных» праектаў. Адзін з такіх — магчымасць вытворчасці кантэйнераў для пунктаў захавання радыеактыўных адходаў.

Мяркуецца, што ў адзіным пункце захавання будзе захоўвацца 95% адкідаў з БелАЭС, астатнія — з іншых аб'ектаў.

Адзін з такіх — спецпрадпрыемства «Экарэс», якое знаходзіцца недалёка ад Мінска. У 60-70-ыя там утварыліся могільнікі радонавага тыпу. Цяпер там два сховішчы з адкідамі. Па словах спецыялістаў, яны не ўяўляюць пагрозы для жыцця і здароўя чалавека, але рашэнне па іх прымаць неабходна.

Яшчэ адзін аб'ект, дзе захоўваюцца радыеактыўныя адкіды, знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці пад Рэчыцай і называецца «Гомель-30». У савецкія часы гэта была Цэнтральная база захоўвання ядзерных боегаловак войскаў СССР.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
23