Рашэнне будзе прымаць суддзя Сяргей Кухацкавалец. Вядома, што ў чэрвені палітвязня змяшчалі ў ПКТ.
Нагадаем, Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Відэа затрымання разляцелася па СМІ і сацыяльных сетках. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру завялі крымінальную справу.
Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК і па арт. 363 КК. 17 мая 2021 года Аляксандра пакаралі 5 гадамі калоніі.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Сяргеевіч Раентаў